Над Віцебскам зноў залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Ён быў вывешаны на даху жылога дома па вуліцы Камсамольскай, насупраць будынку суду Віцебскага раёну.

Апазыцыянэр Барыс Хамайда, які чарговы раз атрымаў зьвесткі з вартых даверу крыніц, распавёў журналістам пра цыдулку, прымацаваную да гэтага сьцяга. У ёй напісана:

«У гонар ініцыятара абвяшчэньня БНР і аўтара ІІІ Устаўной граматы БНР Антона Луцкевіча. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон».

Спадар Хамайда нагадаў, што 19 студзеня гэтага году легендарны Мірон распачаў акцыю «Бел‑чырвона‑белы маратон», прысьвечаную 90‑м угодкам БНР. З таго часу з Віцебску зьяўляліся сьцягі ў гонар першага Прэм»еру ўраду БНР Язэпа Воронкі ды іншых гістарычных асобаў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0