У турніры па міні‑футболе возьмуць удзел шэсць аматарскіх каманд — БелаПАН, ЗАТ «БелКПпрэс», «Еўрапейскага радыё для Беларусі», інтэрнет‑партала Open.by, «Радыё Рацыя», а таксама зборная сяброў Юрыя Шырокага.
Намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі раптоўна памёр 13 студзеня на 37‑м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці.
Юрый Шырокі нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Працаваў перакладчыкам у пасольствах Германіі і Вялікабрытаніі ў Беларусі. У БелаПАН прыйшоў у 1998 годзе. Браў актыўны ўдзел у стварэнні і працы ўсіх праектаў кампаніі: інтэрнет‑газеты «Белорусские новости», cайта «Выбары ў Беларусі», першай у краіне Рэдакцыі мультымедыйных навінаў.