Паводле яго слоў, мяккая зіма і адсутнасць снегу даюць магчымасць птушкам дачасна вярнуцца дамоў з месцаў зімовак у Заходняй Францыі. Так, сёлета да канца лютага кнігаўкі былі заўважаны ўжо ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці (у 2007 годзе — 19 сакавіка, а ў 2006-м — 23 сакавіка).
Р.Шайкін нагадаў, што ў 2005 годзе кнігаўка была аб\'яўлена птушкай года. І хоць пакуль гэты від распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі (усяго налічваецца 100—160 тысяч пар), аднак колькасць яго паступова скарачаецца ў многіх еўрапейскіх краінах. На думку спецыяліста, гэта звязана са знікненнем месцаў пражывання кнігаўкі, і да гэтай праблемы неабходна прыцягнуць увагу грамадскасці. Так, па выніках акцый 2005 года былі знойдзены новыя калоніі куліка, і цяпер школьнікі — члены клуба "Крылаты дазор" — не толькі назіраюць за птушкамі, але і ажыццяўляюць захады, накіраваныя на захаванне месцаў іх пражывання.
Спецыяліст зазначыў, што ў многіх раёнах Беларусі ўжо заўважаны і некаторыя іншыя пералётныя птушкі — гуменнікі, шэрыя гусі, палявыя жаваранкі; хутка прыляцяць белыя сітаўкі і берасцянкі.