Украінцы высока ацэньваюць кіраваньне Юліі Цімашэнкі і адвярнуліся ад Партыі Рэгіёнаў.
Сёньня партыю Цімашэнкі падтрымліваюць ад 29 да 31 % выбарцаў, тады як яе прарасейскага канкурэнта, Партыю Рэгіёнаў — толькі 21—23 %. Такія вынікі даюць апошнія сацыялягічныя дасьледаваньні чатырох асноўных службаў Украіны.
Сама Цімашэнка стала самым папулярным палітыкам. Калі б прэзыдэнцкія выбары адбываліся сёньня, за яе былі б гатовыя галасаваць 25 % выбарцаў, за Януковіча — 22, за Юшчанку — 14.
Рэйтынг Цімашэнкі ўзьляцеў пасьля таго як яна навязала Расеі свае ўмовы вырашэньня газавага канфлікту, выгадныя для Ўкраіны.
Аналіз тэндэнцый грамадзкай думкі ва Ўкраіне можна прачытаць на сайце «Ўкраінская праўда» тутака.