У Беларусі за два дні датэрміновага галасавання прагаласаваць на ўчасткі прыйшлі 10,94% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія дадзеныя апублікаваныя сёння на сайце Цэнтрвыбаркама.
Студэнты стаяць у чарзе, каб прагаласаваць датэрмінова
Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Гомельскай вобласці — 11,7%, а менш за ўсё - у Магілёўскай (10,08%). У Мінску лічба склала 10,67%. За межамі Беларусі прагаласавалі 7,73% выбаршчыкаў.
У першы дзень, 6 кастрычніка, «датэрмінова прагаласавалі» 4,49%.
Датэрміновае галасаванне працягнецца па 10 кастрычніка ўключна.
0
0
0
0
0
0