Па факце дарожна‑транспартнага здарэньня 2 сакавіка на трасе Менск — Мікашэвічы пракуратура заведзена крымінальная справа. Грамадзянскія асобы, якія сталі ўдзельнікамі «жывога шчыту», які зладзілі супрацоўнікі ДАІ для затрыманьня п’янога кіроўцы, прызнаныя пацярпелымі.

Як паведаміла «Салідарнасці» адвакат пацярпелых Вера Страмкоўская, пракуратура завяла крымінальную справу. Ужо дапытаныя сцупрацоўнікі ДАІ, якія праводзілі затрыманьне нецьвярозага кіроўцы. Тыя, хто быў выкарыстаны ў якасьці жывога шчыта, прызнаныя пацярпелымі.

Пацярпелыя таксама патрабуюць спагнаць зь вінаватых у ДТЗ кампэнсацыю маральнага і матэряльнага ўрону.

gazetaby.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0