Іспанія заняла першае месца ў рэйтынгу краін, якія больш за ўсё падыходзяць для падарожжаў у адзіночку.

Альгамбра, фота ispaniagid.ru

Альгамбра, фота ispaniagid.ru

Пра гэта US News паведамляе са спасылкай на даследаванне кансалтынгавай кампаніі BAV Consulting і Уортанскай школы бізнэсу пры Пенсільванскім універсітэце

«Калі гаворка заходзіць пра адзіночны турызме, многія людзі лічаць Іспанію найлепшым выбарам. Вам не патрэбен партнёр, каб позняй ноччу прагуляцца да Альгамбры. Ад фламенка можна атрымаць асалоду і за столікам на адну персону. А тапас мае такі ж смак, калі есці іх у адзіночку», — адзначаецца ў дакладзе.

Апытаныя экспертамі турысты адзначылі багатую культуру Іспаніі, разнастайнасць прыроды і кухню краіны. У 2014 годзе яе наведалі 65 млн турыстаў з усяго свету.

Другое месца рэйтынгу займае Італія. За ёй ідуць Аўстралія і Новая Зеландыя, а замыкае пяцёрку Бразілія. Найгоршымі краінамі для падарожжаў у адзіночку былі названыя Пакістан і Іран.

Рэйтынг складаўся на аснове некалькіх крытэраў. Сярод іх — культурны складнік адпачынку, прыязнасць мясцовых жыхароў, забавы, клімат, бяспека, маляўнічасць і ўнікальнасць. Усяго эксперты апыталі больш за 16 тысяч чалавек па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0