Транспартная пракуратура Мінску ладзіць праверку па факце авіяцыйнага здарэння 9 красавіка ў Валожынскім раёне.

Там пры ўзлёце перакуліўся верталёт КА‑26, 1974 году выпуску, які належаў мінскай авіякампаніі «Джэнерал Лайн».

Здарэнне адбылося 9 красавіка каля вёскі Доры Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Па звестках пракуратуры, на борце верталёта знаходзілася 700 літраў сродку, прызначанага для апрацоўкі палёў. Апаратам кіраваў 48‑гадовы пілот, жыхар Мінску.

Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма. У верталёце пашкоджаныя лопасці, рухавік, навігацыйная апаратура.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0