Аўгустоўскі канал |
У Аўгустове адкрыты часовы пункт прыёму грамадзян. Гэта зьвязана з пачаткам турыстычнага сэзону на Аўгустоўскім канале. Візу тут можна аформіць за 5 дзён, а пры наяўнасьц байдаркі — ўдвая хутчэй.
Аформіць візу проста ў Аўгустове цяпер могуць турысты, якія падарожнічаюць па канале з Польшчы ў Беларусь і Літву. Раней для гэтага трэба было ехаць у Беласток. Пры наяўнасьці пашпарту візу аформяць цягам пяці дзён. а байдарачнікам — цягам двух. Для групавых тураў віза будзе яшчэ і таньнейшай.
Часовы консульскі пункт у Аўгустове будзе працаваць да заканчэньня турыстычнага сэзону.
0
0
0
0
0
0