На тэлеканале «Інтэр» скончыўся праект «Вялікія Ўкраінцы». Ягоным пераможцам нечакана стаў князь Яраслаў Мудры. Наступныя месцы занялі кардыёхірург Амосаў і нацыяналіст Бандэра.

У ноч зь пятніцы на суботу на тэлеканале Інтэр скончылася фінальная перадача праекту «Вялікія Ўкраінцы». У студыі разгарнулася гарачая дыскусія паміж «адвакатамі» кожнага з кандыдатаў на званьне Вялікага ўкраінца №1.

За Яраслава Мудрага прагаласавала звыш 648 тысяч украінцаў альбо 40% галасоў. Другое месца заняў хірург Мікалай Амосаў, асобу якога падтрымалі 322 тысячы грамадзян Украіны. На трэцім месцы — лідэр АУН Сьцяпан Бандэра, які атрымаў падтрымку 261 тысячы украінцаў.

Чацьвертае месца займеў паэт Тарас Шаўчэнка (150 тысяч галасоў), на пятым апынуўся гетман Багдан Хмяльніцкі (64 тысячы галасоў), шостае месца заняў футбаліст і трэнэр Валер Лабаноўскі (яго падтрымала 51 тысяча украінцаў), сёмае месца ў палітычнага дзеяча Вячаслава Чарнавіла, якога падтрымалі 42 тысячы гледачоў тэлеканала Інтэр.

Замыкаюць дзясятку Вялікіх украінцаў філёзаф Рыгор Скаварада, паэтка Леся Украінка і пісьменьнік Іван Франко.

На працягу ўсёй праграмы ўдзел у галасаваньні ўзялі каля 2,5 мільёнаў жыхароў Украіны, што, паводле словаў вядоўцы Савіка Шустэра, зьяўляецца эўрапейскім рэкордам.

Яраслаў Мудры (каля 978 — 1054) — вялікі князь Кіеўскі.
Князяваньне Яраслава Мудрага працягвалася 37 гадоў.
Пахаваны Яраслаў у Сафійскім саборы ў Кіеве. Саркафаг Яраслава і цяпер стаіць у саборы сьв.Сафіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0