Увечары 24 мая ў Салігорску (Мінская вобласць) на будаўніцтве лядовага палаца адбылося надзвычайнае здарэнне — упаў вежавы кран.
Як паведамілі БелаПАН у райаддзеле міліцыі, у выніку НЗ ніхто не пацярпеў. Стралой крана нязначна пашкоджаны дах касцёла, што знаходзіцца побач з будоўлей.
Кран кіраваўся дыстанцыйна. Машыніст знаходзіўся на зямлі. Пры руху кран сышоў з рэйкаў. Мяркуецца, што не спрацавалі тармазы.
У дзяжурнай частцы Салігорскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях БелаПАН заявілі, што інфармацыі аб такім здарэнні ў іх няма.
У дзяжурнай службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у Мінску заявілі, што не маюць права паведамляць інфармацыю аб здарэннях.
0
0
0
0
0
0