24 траўня на 62‑м кілямэтры дарогі Менск—Віцебск, ля крутой павароткі на Плешчаніцы легкавая машына «Фальксваген» сутыкнулася з грузавіком «МAN». За рулём легкавіка быў 19‑гадовы мянчук, у салёне — яшчэ тры пасажыры. Дарога была мокрай, ішоў моцны дождж.

Пасьля сутыкненьня грузавік працягнуў машыну яшчэ каля ста мэтраў па ўзбоччы й скінуў пад адхон. У дадак да ўсяго кабіна грузавіка павалілася проста на дах легкавой машыны. Машыну скамечыла так, што спатрэбілася яе разразаць, каб дастаць целы загінулых.

Фальксваген, які кіраваўся ў Полацк, далей па трасе, каля Бягомля, чакалі сваякі. Калі маўчаньне мабільнага тэлефона надта зацягнулася, яны паехалі насустрач…

Кіроўца грузавіка сур’ёзна не пацярпеў.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0