Б.Ф.‑Вальднэр

Камісар Эўразьвязу ў зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра‑Вальднэр асуджае вынясеньне прысудаў Субачу, Вінаградаву і Дашуку.

Пра гэта гаворыцца ў яе афіцыйнай заяве:

«Я асуджаю судовыя рашэньні, якімі М.Субач, П.Вінаградаў і М.Дашук былі прыгавораныя да абмежаваньня волі за ўдзел у мітынгу прыватных прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. Гэтыя палітычна матываваныя прысуды зьяўляюцца сур’ёзнымі парушэньнямі фундамэнтальных правоў і свабодаў гэтых мірных дэманстрантаў. Я прашу аб пераглядзе іх прысудаў і заклікаю беларускія ўлады паважаць правы беларускіх грамадзянаў на сходы і свабоду выказваньня».

У заяве таксама адзначаецца:

«Вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных, павага да права на сходы і свабоду сродкаў масавай інфармацыі, а таксама правядзеньне беларускімі ўладамі свабодных і справядлівых парлямэнцкіх выбараў могуць стаць неабходнымі жэстамі, якія б дазволілі Эўразьвязу даць пазытыўны адказ».

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0