У Беларусі плянуецца пабудаваць армянскую царкву, сказаў у інтэрвію агенцтву «Навіны‑Армэнія» старшыня армянскай рэлігійнай абшчыны Беларусі Андрэй Амбарцумян:
«Я думаю, што сёлета мы атрымаем зямельны ўчастак і пачнем будаваць армянскі храм па ўсіх канонах армянскай апостальскай царквы»
«Мы лічым, што прыйшоў час пабудаваць на цудоўнай беларускай зямлі помнік армянскага архітэктурнага дойлідзтва», — сказаў Амбарцумян.
Армянская абшчына Беларусі была створана ў 1992 годзе, а армянская рэлігійная абшчына — у 2003 годзе.
Андрэй Амбарцумян адцеміў таксама надзвычай добразычлівае стаўленьне беларускіх уладаў, у прыватнасьці Аляксандра Лукашэнкі, да армянаў Беларусі.
На фота: катэдральны сабор у Эчміадзіне, гістарычным цэнтры армянскай апостальскай царквы.