- Мой Божухна, ну колькі будуць крыўдзіць?
чаму народ ня ведае пашаны.
Калі да паважаньня сябе прыйдзем,
Бо мы ужо народ адукаваны.
- У нас цяпер галоўнай мытня стала
У ёй свае дэкрэты ды законы.
Ну як з Украйны не прывезьці сала?
Мы ж не вязём ні зброю, ні патроны.
- Зялёны калідор — дзе ён ў дарозе?
У забароне для ўнучат панчохі.
Сядзім ў аўтобусах нібы ў астрозе.
Здароўе наша губяць там па трохі.
- Мы так ужо амаль у мышалоўцы.
Народ, напэўна, самы памяркоўны.
А мытнікі, як бы каты ў кладоўцы...
Ці доўга будзем мы у іх прыгоне?
0
0
0
0
0
0