У суботу, 7 чэрвеня, матчам у швайцарскім Базэлі ў 19:00 распачнецца ХІІІ чэмпіянат Эўропы па футболе -- галоўная спартовая падзея, як мінімум, першага паўгодзьдзя.

Кантынэнтальнае першынство, як і ў 2000 г., пройдзе на палях адразу дзьвюх краін: гэтым разам у Аўстрыі (Вена, Зальцбург, Клагенфурт, Інсбрук) і Швайцарыі (Бэрн, Базэль, Жэнева, Цюрых).

Хто пераможа? Букмэкеры ставяць на зборную Нямеччыны, якая тры разы заваёўвала залатыя мэдалі (1972, 1980, 1996). Ейны каэфіцыент, паводле букмэкерскай канторы William Hill, на перамогу 4/1.

У Гішпаніі — 5/1, Францыі — 6/1, у Італіі ‑‑ 13/2, у Партугаліі — 7/1.

Каціроўкі на Расею складаюць 22/1. Такія ж каціроўкі ў пераможцы мінулага першынства – зборнай Грэцыі. Найменшыя шанцы ў зборнай Аўстрыі — 100/1.

Вядучае спартовае выданьне краіны «Прессбол» прагназуе, што ў фінале згуляюць Галяндыя і Нямеччына, і «аранжавыя» стануць чэмпіёнамі.

Усе матчы будуць паказаныя на канале АНТ у жывым этэры. Пачатак у 19:00 і 21.45.

Вынятак — матчы трэцяга туру групавога турніру, калі паводле рэглямэнту, два матчы будуць пачынацца ў адзін і той жа час (21:45). Тады адна з гульняў будзе паказана ў запісе.

Талісманамі Эўра-2008 зьяўляюцца вясёлыя хлопцы Трыкс і Флікс.

***

Група «А»: Чэхія, Швайцарыя, Партугалія, Турцыя
Група «B»: Аўстрыя, Нямеччына, Харватыя, Польшча
Група «С»: Францыя, Італія, Галяндыя, Румынія
Група «D»: Гішпанія, Грэцыя, Расея, Швэцыя.

***

Групавы турнір

Субота, 7 чэрвеня

Швайцарыя — Чэхія. 19:00
Партугалія — Турцыя. 21:45

Нядзеля, 8 чэрвеня

Аўстрыя — Харватыя. 19:00
Нямеччына — Польшча. 21:45

Панядзелак, 9 чэрвеня

Румынія — Францыя. 19:00
Нідэрлянды — Італія. 21:45

Аўторак, 10 чэрвеня

Гішпанія — Расея. 19:00
Грэцыя — Швэцыя. 21:45

Серада, 11 чэрвеня

Чэхія — Партугалія. 19:00
Швайцарыя — Турцыя. 21:45

Чацьвер, 12 чэрвеня

Харватыя — Нямеччына. 19:00
Аўстрыя — Польшча. 21:45

Пятніца, 13 чэрвеня

Італія — Румынія. 19:00
Нідэрлянды — Францыя. 21:45

Субота, 14 чэрвеня

Швэцыя — Гішпанія. 19:00
Грэцыя — Расея. 21:45

Нядзеля, 15 чэрвеня

Швайцарыя — Партугалія. 21:45
Турцыя — Чэхія. 21:45

Панядзелак, 16 чэрвеня

Польшча — Харватыя. 21:45
Аўстрыя — Нямеччына. 21:45

Аўторак, 17 чэрвеня

Нідэрлянды — Румынія. 21:45
Францыя — Італія. 21:45

Серада, 18 чэрвеня

Грэцыя — Гішпанія. 21:45
Расея — Швэцыя. 21:45

***

Чвэрцьфіналы

Чацьвер, 19 чэрвеня

Матч №25. 1‑я каманда групы «А», ‑‑ 2‑я каманда групы «B». 21:45

Пятніца, 20 чэрвеня

Матч № 26. 1‑я каманда групы «B» — 2‑я групы «А». 21:45.

Субота, 21 чэрвеня

Матч № 27. 1‑я каманда групы «C» — 2‑я групы «D». 21:45.

Нядзеля, 22 чэрвеня

Матч №28. 1‑я каманда групы «D» — 2‑я каманда групы «С». 21:45.

***

Паўфіналы

серада, 25 чэрвеня

Пераможца матчу №25 — пераможца матчу №26. 21:45

чацьвер, 26 чэрвеня

Пераможца матчу № 27 — пераможца матчу № 28. 21:45

***

Фінал

Нядзеля, 29 чэрвеня. 21:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0