Генэральны сакратар Асамблеі Вучнёўскіх прадстаўніцтваў Эстоніі Анастасія Дабрацова прапанавала Івану Шылу, якога адлічылі з салігорскай школы перад здачай апошняга экзамэну, падоўжыць навучаньне ў Эстоніі.

Яна зьвярнула ўвагу міністра адукацыі Тыніса Лукаса на тое, што Іван ўдзельнічаў у моладзевым сэмінары, на якім распавядаў пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Сп.Дабрацова прапануе Івану давучыцца ў Талінскай рускамоўнай школе.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0