Праўда, «лідэрам» па колькасці такіх здарэнняў да закрыцця была станцыя «Кастрычніцкая», але да восені яна не працуе.
Таксама злодзеі нярэдка «адзначаюцца» на станцыях «Купалаўская», «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры». Самымі бяспечнымі аказаліся станцыі метро «Першамайская», «Маладзёжная» і «Парк Чалюскінцаў».
На іх злодзеі ад пачатку 2008 года ніводнага разу не спакушаліся на маёмасць пасажыраў, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на агенцтва «Мінск‑навіны».
0
0
0
0
0
0