У Берасьці на Дзень гораду заплянаваныя экстра-меры бясьпекі.
У сувязі з выбухам у Мінску ахова грамадскага парадку 26—28 ліпеня падчас святкавання Дня горада ў Брэсце будзе ўзмоцнена. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі 18 ліпеня начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктар Краснічэнка.
Гэтымі днямі ў месцах масавых гулянняў да і падчас мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца праверка тэрыторыі, а таксама будзе арганізаваны надгляд рэчаў, якія людзі прыносяць з сабой на мерапрыемствы. Як падкрэсліў начальнік УУС, асабліва пільна міліцыянеры маюць намер правяраць тару з напоямі (у Мінску, як вядома, выбуховыя прылады былі замаскіраваны ў пакетах з-пад соку. — БелаПАН.).
"У месцы правядзення масавых мерапрыемстваў нельга браць калюча-рэжучыя прадметы, шкляную тару. Мы будзем тлумачыць грамадзянам, што ўсе гэтыя меры прымаюцца выключна для арганізацыі іх бяспекі, і спадзяемся на разуменне з боку жыхароў і гасцей горада", — падкрэсліў В.Краснічэнка.
Ён таксама зазначыў, што найбліжэйшым часам будзе вырашана пытанне аб закупцы дадатковых металашукальнікаў і іншых тэхнічных сродкаў для арганізацыі бяспекі жыхароў Брэсцкай вобласці падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.