Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцьця адбудаванае Магілёўскай гарадзкой ратушы. Нагадаем, што пры пачатку яе будаўніцтва Аляксандр Лукашэнка заклаў у падмурак ратушы капсулу з наказам будучым пакаленьням.
Ратуша - гэта сымбаль вольнасьці гораду, яе самакіраваньня. Менавіта таму пасьля акупацыі Беларусі Расеяй амаль усе гэтыя будынкі, у тым ліку й Менская, былі зьнішчаныя.
У Ратушы засядала гарадзкое самакіраваньне. Як вядома, усе гарады Беларусі мелі майдэборскае (магдэбурскае) права.
Харошыя Ратушы захаваліся ў Шклове, Віцебску, Чачэрску. Менскую кагадзе аднавілі - што сымбалічна - на плошчы Свабоды.
Адноўленая магілёўская ўяўляе сабой трохпавярховы будынак зь вежай.
Так выглядае адноўлены сымбаль вольнасьці гарадзкой. |
Так змадэляваў выгляд старадаўняга Магілёва студэнт Унівэрсытэту культуры Даніла Рыбкін. |