У аўторак, 22 ліпеня, у доме‑музэі Дамейкі ў Санцьяга Адамкус сустрэўся са сваякамі Дамейкі, агледзеў дом‑музэй і узяў удзел у цырымоніі адкрыцьці мэмарыяльнай дошкі.
На шыльдзе напісана «У памяць пра гадунца Віленскага ўнівэрсытэту, сына Лівты і Чылі», што прысьвяціў жыцьцё навуцы і грамадзтву».
Ігнат Дамейка нарадзіўся ў 1802 г. нарадзіўся ў маёнтку Мядзьведка (сёньня — Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці). Браў удзел у паўстаньні 1831 г., пасьля чаго эміграваў. Скончыў Горную школу ў Парыжы, і ў 1838 г. прыехаў у Чылі.
Ад 1867 да 1883 г. — рэктар унівэрсытэту ў Санцьяга. Вывучаў карысныя выкапні Чылі, радовішчы медзі, золата, каменнага вугалю. выпусьціў некалькі прац па геалёгіі, мінэралёгіі.
Стварыў сетку мэтэастанцый, заснаваў этнаграфічны музэй, паводле ягонага праекту ў Чылі была праведзена рэформа сыстэмы адукацым.
Імем Дамейкі названы горад Пуэрта‑Дамейка, від зьніклых малюскаў — Ammonites Domeycanus, Nautilus Domeycanus, кветка Viola Domeycana, мінэрал дамейкіт. Імем Дамейкі быў названы горны хрыбет у Андах.
Пахаваны ў Санцьяга, у сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік.
Дамейку лічаць сваім суайчыньнікам палякі, літоўцы, паасобныя беларусы, і, натуральна, чылійцы.
Дом-музэй Ігната Дамейкі ў Санцьяга |
Горад Пуэрта-Дамейка |
Памятныя маркі і канвэрты |