Тысячы людзей далучыліся да шэсця пратэсту супраць дэкрэта аб дармаедах у Віцебску.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Жыхары Віцебска. Адзін з іх (той што ў куртцы з гербам), працуе ў Расіі.
Спадар Мікола размаўляе сакавітай беларускай мовай. Выйшаў, бо лічыць, што шлях Беларусі павінен быць у Еўропу.
Мужчыны, якія падчас мітынгу крычалі «Слава Расіі»
Таццяна Севярынец
Прафсаюз РЭП збірае подпісы за адмену дэкрэта.
Жанчына прыйшла з мужам і маленькім дзіцем.
Яшчэ каля 1500 выйшлі на цэнтральную плошчу ў Бабруйску. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах. Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.
У Віцебску тысячны сход скандаваў «Жыве Беларусь». Некалькі маладзёнаў са схаванымі тварамі выгуквалі «Слава Расіі», але людзі іх не падтрымалі.
Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.
Відэа з Віцебска: