Прыкладна а 15:10 супрацоўнікі міліцыі затрымалі каардынатарку хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяну Севярынец. Пра гэта «НН» паведаміў яе сын Павел.
Таццяна Севярынец падчас мітынгу ў Віцебску. Фота Ірыны Арахоўскай
Спадарыня Таццяна ехала дадому з акцыі супраць дэкрэта №3, што ў нядзелю прайшла ў цэнтры Віцебска. Севярынец была адной з тых, хто выступаў перад людзьмі.
Недалёка ад дома яна зайшла ў краму за прадуктамі. Па выхадзе ж яе затрымалі. Цяпер Таццяна Яўгенаўна знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе Віцебска.
На акцыю пратэста ў самым паўночным абласным цэнтры краіны выйшла 2-3 тысячы чалавек.
0
0
0
0
0
0