Актывісты Руху «За Свабоду», Таварыства беларускай мовы i жыхары Пружан зьвярнуліся да мясцовай улады з прапановай перайменаваць адну з вуліц горада імем земляка – Льва Сапегі. Пад калектыўным зваротам падпісаліся некалькі соцень грамадзян.
У афіцыйным пiсьмовым адказе выканаўчая ўлада прапаноўвае абараніць свой пункт гледжаньня і правесьці грамадзкія слуханьні па гэтым пытаньні. Сустрэча прызначана 29 ліпеня а 17-ай гадзіне ў зале паседжаньня дэпутатаў мясцовай Рады горада Пружаны.
0
0
0
0
0
0