Вынікі апошняга апытаньня грамадзкай думкі службай Gallup паказалі, што сэнатар Барак Абама больш не лідзіруе ў барацьбе з Джонам Маккейнам за пасаду прэзыдэнта ЗША. Яшчэ 26 ліпеня цемнаскуры кандыдат ад дэмакратаў апярэджваў свайго апанэнта-рэспубліканца на дзевяць пунктаў, аднак цяпер яны удвух карыстаюцца падтрымкай 44% выбарцаў.

Раней Джон Маккейн даў абяцаньне не выкарыстоўваць у перадвыбарнай барацьбе прыёмы, якія кепска адбіваюцца на рэпутацыі яго суперніка. Аднак Маккейн раскрытыкаваў Абаму падчас яго міжнароднага турнэ, цягам якога сэнатар ад Ілінойсу наведаў, у прыватнасьці Ірак і Аўганістан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?