Прадстаўнікі Google’а сьцьвярджаюць, што дзякуючы разьвіцьцю тэхналёгій, у прыватнасьці, спадарожнікавай фатаграфіі, на сёньня панятку поўнай канфідэн­цый­насьці асабістага жыцьця не існуе, паведамляе The Smoking Gun.

Абапіраючыся на гэтае сьцьвярджэньне, юрысты пашуковіка падалі хадайніцтва ў акруговы суд пра прызнаньне неабгрунтаваным зыску Аарона й Крысьціны Борынг зь Пітсбургу супраць кампаніі Google за разьмяшчэньне фатаграфіі іхняга дому на сэрвэры Google Maps.

Борынгі лічаць, што фатаграфія была зроблена з кропкі, якая знаходзіцца на тэрыторыі іхніх прыватных уладаньняў, а публікацыя здымка сталася ўварваньнем у іхняе асабістае жыцьцё. Сума зыску Борынгаў склала 25 тысяч даляраў.

Будынкі для разьмяшчэньня на інтэрактыўнай мапе Google фатаграфуе пры дапамозе аўтамабіляў, якія езьдзяць па вуліцах з камэрай на даху.

Паводле iksmedia.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0