Іх прыезд зьвязаны з праектам павелічэньня паставак беларускіх калійных угнаеньняў у ЗША.

Амерыканскія бізнесмены, якія наведваюць Беларусь, маюць намер азнаёміцца з працэсам вытворчасці калійных угнаенняў у Салігорску. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, група бізнесменаў з ЗША суправаджала 5 жніўня прэзідэнта Беларусі ў рабочай паездцы ў Дзяржынскі (Койданаўскі) раён.

Бізнесмены адзначылі высокую запатрабаванасць прадукцыі Беларускай калійнай кампаніі (БКК) у ЗША. У сваю чаргу ў кампаніі лічаць рынак ЗША адным са стратэгічных. «Імкнучыся ўзняць узровень партнёрскіх адносін са сваімі кліентамі ў рэгіёне на якасна новы ўзровень, менеджэры БКК распрацавалі эфектыўную лагістычную схему пастаўкі ўгнаенняў па рацэ Місісіпі з порта Новы Арлеан да канцавага пакупніка», — паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

У гэтай паездцы Аляксандра Лукашэнку суправаджае і генеральны дырэктар БКК Уладзімір Мікалаенка. Сёння ён паведаміў журналістам, што да канца года кампанія плануе павялічыць пастаўкі калійных угнаенняў у ЗША да 800 тыс. тон. Раней іх аб'ём складаў ад 500 да 700 тыс. тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?