Эўракамісар па зьнешняй палітыцы і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра‑Вальднэр «з захапленьнем успрыняла навіну» аб вызваленьні палітзьняволеных Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча і выказала надзею, што «станоўчая дынаміка захаваецца і дазволіць Эўрасаюзу і Беларусі хутчэй разьвіць больш цесныя адносіны».

Як гаворыцца ў заяве камісара ЭС, распаўсюджанай 20 жніўня, вызваленьне А. Кіма і С. Парсюкевіча пасьля вызваленьня экс‑кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна «ўсяляе аптымізм». «Эўрасаюз неаднойчы заклікаў вызваліць усіх палітзьняволеных і зрабіць захады, каб адпавядаць фундамэнтальным эўрапейскім каштоўнасьцям, такім як дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закона», — заявіла Б.Фэрэра‑Вальднэр.

Эўракамісар зазначыла, што палітзьняволеныя былі вызваленыя напярэдадні парлямэнцкіх выбараў у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?