Нататку пад такім загалоўкам зьмясьціла лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс».
«Шматгадовае дасьледаваньне выявіла ўстойлівую залежнасьць між працягласьцю жыцьця мужчынаў і колькасьцю ягоных жонак. Аказваецца, у краінах, дзе ў сілу гістарычных і культурных традыцый мае месца палігамія, мужчыны жывуць у сярэднім на 12 % даўжэй, чым іх манагамныя калегі»,— піша агенцтва.
Калі б такі матэрыял зьявіўся ў газэце «На грані невозможного», ніхто б і вокам не павёў. А калі яго зьмяшчае неабыякое агенцтва, то гэта наводзіць на розныя думкі.
Што да самога фэномэну — калі такая статыстыка сапраўды існуе — то ён лёгка вытлумачваецца тым, што ў прымітыўных грамадзтвах ісламскага ўсходу мець некалькі жанок могуць дазволіць сабе толькі заможныя мужчыны — тыя самыя, што маюць лепшы доступ да аховы здароўя, харчаваньня і лягчэй жывуць.
0
0
0
0
0
0