Францускія агенцтвы паведамілі, што чатыры ўзброеныя бандыты на надзіманай лодцы каля апоўначы атакавалі 55-мэтровую яхту коштам у 36 мільёнаў даляраў, што стаяла ў карсыканскім Порта Веча.
10 чалавек экіпажу й 9 пасажыраў не аказалі супраціву нападнікам. Тыя забралі ў іх грошы, спустошылі сэйф і ўцяклі з больш як 180 тысячамі нарабаваных даляраў.
Цікава, што кожны з пасажыраў заплаціў за тыдзень круізу на яхце ізраільскага мільянэра Ляйтэрсдорфа суму большую за ўсё нарабаванае піратамі — па 240 тысяч даляраў кожны.
0
0
0
0
0
0