Паліцыя Лос-Анжэласу дае вялікую ўзнагароду за дапамогу ў адшуканьні карцінаў. Два тыдні таму тузін найкаштоўнейшых твораў, сярод якіх “Сяляне” Марка Шагала, быў скрадзены з кватэры лос-анжэласкіх пэнсіянэраў. Старыя ўсё жыцьцё гандлявалі нерухомасьцю, зьбіраючы грошы на карціны.

Паводле ацэнкі экспэртаў, сапраўдны іх кошт сягае некалькіх мільёнаў. “Гэта сусьветныя шэдэўры, - зазначыў Рычард Райс, галоўны кансультант мастацкай галерэі “Майкл” на Бэвэрлі-Хілз, - Кожны зь іх варты быць выстаўленым у любым з найлепшых музэяў сьвету”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?