Гэтыя зборныя сустрэнуцца ў рамках матчу плэй-оф 2-га раўнду 1-й Эўра-Афрыканскай групы, куды беларусы трапілі пасьля паразаў ад швайцарцаў і палякаў.
Склад беларусаў: Максім Мірны (519-е месца ў рэйтынгу ATP), Уладзімер Ігнацік (425-ты), Андрэй Каратчэня (587-ты), Дзмітры Жырмонт (634-ты).
Няма ў складзе шматгадовага паплечніка Макса Мірнага -- Ўладзімера Ваўчкова. Уладзімер будзе капітанам нашай зборнай у гэтым матчы.
Зборная Грузіі: Іраклі Лабадзэ (527-ты рэйтынг), Ладо Чыхладзэ (851-ты), Надар Ітанішвілі (1059-ты), Георгі Хрыкадзэ. Капітан зборнай: Уладзімер Габрычыдзэ.
Матч пройдзе 19-21 верасьня ў Менску, на кортах сталічнага Тэніснага цэнтру. Пачатак гульняў у кожны дзень а 11-й.
У адрозьненьне ад папярэдніх матчаў зборнай Беларусі прамая трансьляцыя весьціся ня будзе, а толькі позна ўвечары будзе справаздача на АНТ.