Паводле менскай міліцыі, дзьвярны замок, які выкарыстоўваецца больш за 5 гадоў, ня здольны гарантаваць бясьпеку з прычыны старэньня і зносу мэханізму.

Пра гэта паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Раман Мельнік.

Ён заклікаў гараджан не ашчаджаць на дзьвярных замках. Такую ж параду ён даў і ў дачыненьні драўляных дзьвярэй, зазначыўшы, што таксама надзейны спосаб абараніць жытло — жалезныя дзьверы. Пагатоў сёньня іх багаты выбар.

У сярэднім удзень адбываецца 12 крадзяжоў з кватэраў удзень, раскрываецца толькі траціна. Найбольш частка крадуць у спальных раёнах сталіцы — Заводзкім, Маскоўскім і Фрунзенскім

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?