Ёсьць такая партыя! Да суплёту палітычнага жыцьця Аўстраліі далучаецца яшчэ адна грамада, у сяброў якой у галаве толькі адно: любошчы. Фіёна Патэн, старшыня «Аўстралійскай партыі сэксу», лічыць, што палітыка на самым маленькім кантынэнце зрабілася надта кансэрватыўнай і самы час зьмяніць гэта. Паводле яе словаў, новасьпечанай партыя будзе з усёй сур’ёзнасьцю ставіцца да праблемаў з любошчамі і абараняць грамадзянаў ад ханжэй-палітыкаў і іх кансэрватыўных ініцыятываў.

Мясцовая прэса сьцьвярджае, што за гучнымі заявамі стаіць сур’ёзнае лобі. Рэч у тым, што Фіёна ў дадатак кіруе задзіночаньнем вытворцаў сэкс-прадукцыі, і яе ідэя стварыць партыю зьявілася пасьля пастановы дзяржавы ўвесьці для гаспадарак і школаў надзвычай строгую цэнзуру на інтэрнэт-старонкі. Да таго ж урадоўцы хочуць, каб карыстальнікаў, якія запросяць сайт, што ўтрымлівае парнаграфію і сцэны з гвалтам, аўтаматычна адлучылі б ад Сеціва. На думку Патэн гэтая ініцыятыва заносіць у чорны сьпіс большасьць «дарослых» сайтаў. Яна ўпэўненая, што выражае пазыцыю большасьці аўстралійскіх грамадзянаў: «Так, абараняць дзетак ад парнаграфіі трэба, але ж не пры дапамозе нічым неўтаймаванага абцінаньня ўсяго Інтэрнэту». На яе думку, сэксафобія набыла пазбаўленыя ўсякай прапорцыі памеры. Яна дадае: «Для нас любошчы — адпрыродная рэч, як яда, і ёсьць неад’емнай часткай жыцьця».

Цяпер, здаецца, сэкс зробіцца таксама неад’емнай часткай аўстралійскай палітыкі, бо партыя мае намер балятавацца ў Сэнат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?