Місія Міжнароднага валютнага фонду працягвае перамовы ў Менску аб выдзяленьні Беларусі крэдыту ў 2 мільярды даляраў.

Нагадаем, місія пачала працу ў Менску 27 кастрычніка і спачатку плянавала завершыць перамовы 6 лістапада. Аднак потым працягнула сваю працу. Калі будзе прынятае рашэньне адносна крэдыту Беларусі, пакуль невядома.


«Місія працягвае перамовы зь беларускімі ўладамі», — сказала супрацоўніца сталага прадстаўніцтва МВФ ў Беларусі Юлія Лыскова. Ніякіх іншых падрабязнасьцяў у прадстаўніцтве не паведамляюць.

Аднак перамовы яўна зацягнуліся. Адзін з прадстаўнікоў Нацыянальнага банку Беларусі сказаў, што МВФ мае стандартную працэдуру: яны даюць крэдыт на пэўных умовах, якія аднолькавыя для ўсіх краін. Да прыкладу, сярод патрабаваньняў — скарачэньне бюджэтнага фінансаваньня, лібэралізацыя,

правядзеньне дэвальвацыі валюты.
Маўляў, «гэта набор рэцэптаў, якія былі й 20 гадоў таму». Беларускі бок настойвае, што эканомікі ва ўсіх розныя «і няма краіны, да прыкладу, дзе дэвальвацыя дапамагла падняцца».

Таму, паводле прадстаўніка Нацыянальнага банку Беларусі, працягваецца рабочы абмен думкамі. Беларускі бок ужо выклаў сваю пазыцыю, «а якое рашэньне яны прымуць, гэта ўжо права МВФ».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0