Сябры «Моладзі БНФ» правялі акцыю ў падтрымку незалежнага тэлеканалу «Белсат». Побач з Камароўскім рынкам актывісты раздавалі пачкі вэрмішэлі хуткага прыгатаваньня.
Да «ролтанаў» былі замацаваныя налепкі «Эфэкт вэрмішэлі хуткага прыгатаваньня прыкладна такі самы, як і ад порцыі навінаў на БТ: стварае адчуваньне сытасьці і шкодзіць арганізму» і «Не дазваляй вешаць сабе лапшу на вушы. Глядзі «Белсат». Агулам было раздадзена каля 250 пакункаў макаронаў.
Ніхто з удзельнікаў затрыманы ня быў.
0
0
0
0
0
0