мяркуе эканаміст Даследчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандр Чубрык.
Наша Ніва»: На колькі могуць ўпасці заробкі ў Беларусі на піку крызісу?
Аляксандр Чубрык: Многае будзе залежыць ад канкрэтных дзеянняў ураду. Урад ужо пачынае рэагаваць на прапановы МВФ — не будзе павялічаная тарыфная стаўка першага разраду. На мой погляд, максімальнае зніжэнне можа быць у раёне 5%.
«НН»: Шкоду якім сферам гаспадаркі найбольш нанясе фінансавы крызіс?
АЧ: Усім дастанецца. Прамысловасці праз экспарт, сельскай гаспадарцы — праз субсідыі, паслугам — праз змяншэнне унутранага попыту. Увогуле ж пра магчымую глыбіню крызісу ў Беларусі гаварыць заўчасна. Гэта будзе залежыць ад таго, ці ўдасца ў свеце ў цэлым знайсці нейкія механізмы яго пераадолення.