«Тэрміны па выбары пляцоўкі былі вызначаныя да канца 2008 года. Гэтыя тэрміны не адсоўваюцца. 22—23 снежня пройдзе пасяджэнне дзяржаўнай камісіі, якую ўзначальвае міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц, там і будзе вызначана пляцоўка», — зазначыла яна.
Паводле яе слоў, на наступным тыдні Беларусь наведае эксперт МАГАТЭ. Падчас гэтай місіі будуць дадзеныя рэкамендацыі па выбары пляцоўкі і ацэнка мерапрыемствам па развіцці атамнай энергетыкі, што праводзяцца ў краіне.
Нагадаем, раней чакалася, што дзяржаўная камісія па выбары месца размяшчэння АЭС вызначыць пляцоўку для будаўніцтва на пасяджэнні 23 верасня. Аднак на пасяджэнні ў Міністэрстве энергетыкі канчатковае рашэнне так і не было прынятае.
14 кастрычніка падчас адкрыцця ў Мінску выставы EnergyExpo старшыня прэзідыума НАНБ Міхаіл Мясніковіч заявіў журналістам,
што найбольш прыярытэтнай для будаўніцтва АЭС у Беларусі застаецца Астравецкая пляцоўка (Гродзенская вобласць).Другой па прыярытэтнасці, паводле яго слоў, з’яўляецца Чырвонапалянская (Чавускі раён Магілёўскай вобласці), трэцяй — Кукшынаўская (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці).
Старшыня прэзідыума НАНБ патлумачыў, што Астравецкая пляцоўка найбольш выгадная «ў пытаннях супраціўлення грунтаў».У той жа час ён падкрэсліў, што цяпер вывучаюцца ўсе тры патэнцыяльныя пляцоўкі, і на ўсіх ніякіх забараняльных фактараў для будаўніцтва АЭС няма.
Будаўніцтва станцыі можа пачацца ўжо ў канцы гэтага года. Першы блок АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2016 годзе, другі — у 2018‑м.