Фота pressball.by

Фота pressball.by

Першы раз на п’едэстал этапаў Кубку свету па біятлону паднялася 22‑гадовая беларуска Дар’я Домрачава.

На пятым этапе Кубку свету ў нямецкім Рупольдынгу наша біятланістка заняла трэцяе месца ў спрынце. Даша без памылак прайшла два агнявыя рубяжы і на фінішы прайграла чатырнаццаць секунд немцы Магдалене Нойнер
, якая заняла першае месца з адным промахам. На 0,2 секунды ад пераможцы адстала яшчэ адна немка — Каці Вільхельм.
Сёлета Домрачава ўжо пяць разоў трапляла ў першую дзесятку, але да п’дэстылу чагосьці ўвесь час не хапала.
Асабліва крыўдны інцыдэнт здарыўся з беларускай тыдзень таму ў Оберхофе. Падчас масавага старту Даша прыехала першай на другую стральбу, але разгубілася, што трэба страляць не стоячы, а лежачы. У выніку з гонкі яе дыскаваліфікавалі. Як бачым, спартсменка не раскісла, а наадварот прыклала ўсе намаганні, каб рэабілітавацца.
Дар’я Домрачава нарадзілася ў Мінску, але доўгі час з бацькамі жыла ў Расіі, дзе і пачала займацца біятлонам. Калі прыйшоў час выбіраць між дзвюма зборнымі, то выбар быў адназначна зроблены на карысць гістарычнай радзімы.
Цяпер Домрачава лічыцца самай перспектыўнай спартсменкай у складзе зборнай Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?