Фота з сайту Спорт-Сегодня

Фота з сайту Спорт-Сегодня

Сарваўся самы гучны трансфер у гісторыі футболу — бразілец Кака застаецца ў «Мілане».

Уладальнік «Мілана» — і прэм’ер‑міністр Італіі — Сільвіё Берлусконі афіцыйна абвясціў пра тое, што 26‑гадовы паўабаронца зборнай Бразіліі Кака застаецца ў клубе.

Роса‑неры сумесна з футбалістам адказалі адмовай на прапанову «Манчэстар Сіці», які ацаніў бразільца ў 107 мільёнаў фунтаў (155 мільёнаў даляраў).

«Нельга прымусіць нікога застацца ў клубе насуперак яго жаданню, сказаў Берлусконі. — Гулец, які атрымлівае палову таго, што зарабіў бы яшчэ недзе, можа стаць няшчасным. (…)

Я абвяшчаю пра тое, што Кака застаецца ў «Мілане», паколькі ён выбірае чырвона‑чорных і ставіць любоў вышэй за грошы.
Ён бачыў, што перажылі нашыя фанаты ў апошнія дні. І калі Кака сказаў, што ён застаецца, я сказаў «Алілуя», пасля чаго мы абняліся», — дадаў Берлусконі.

***

Інфармацыю пра адмову «Мілана» ад угоды з «Манчэстэр Сіці» наконт Кака афіцыйна пацвердзіў прэс‑аташэ роса‑неры.

Віцэ‑прэзідэнт Адрыяна Галіяні заўважыў:

«Душа перамагла матэрыю. Заўзятары павінны дзякаваць Берлусконі за ягоны унёсак. Мы справіліся з моцнай спакусай, адмовіўшыся ад астранамічнай сумы, якая б стала сусветным рэкордам», ‑‑ цытуе словы кіраўнікоў «Мілана» Спорт‑Экспресс.

***

Тым часам «Манчэстар Сіці» усё ж адну здзелку заключыў. На паўночны захад Англіі вяртаецца форвард зборнай Уэльса Крэйг Беламі. Ён выступаў апошнія два гады за лонданскі «Уэст Хэм», а дагэтуль па ссезоне правёў у «Блэкберне» і «Ліверпулі». Гуляў таксама за «Ньюкасл», «Ковентры», «Селтык», а дэбютаваў у «Норвічы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?