Імя 16‑га патрыярха Рускай праваслаўнай царквы стане вядома ўжо ў першы дзень Памеснага Сабору РПЦ, 27 студзеня.

Новы кіраўнік РПЦ будзе абраны тайным галасаваннем з трох кандыдадаў, якіх за два дні назаве Архіерэйскі Сабор, што складаецца з найвышэйшага духавенства РПЦ — мітрапалітаў, архіяпіскапаў і япіскапаў.

Удзел у Памесным Саборы, як чакаецца, возьмуць 711 чалавек — святароў і свецкіх асобаў. Упершыню за доўгія гады на пасяджэннях будуць прысутнічаць прадстаўнікі РПЦ за мяжой.

Абраным лічыцца кандыдат, за якога аддадуць галасы больш за палову кандыдатаў.

1 лютага ў Храме Хрыста‑Збаўцы пройдзе Боская літургія для афармлення інтранізацыі новаабранага патрыярха.

15-ты патрыярх Аляксій ІІ памёр 5 снежня 2008 г. Ён кіраваў РПЦ ад 1990 г.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0