Пакуль у адной з друкарняў Менска набіраецца манументальны 800-старонкавая праца вядомага беларускага пісьменніка і гісторыка Л. Маракова «Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964», аднакласнікі пісьменніка выдалі чарговы цыкл аповедаў таварыша: «Яны не ведалі» і «Сшытак забітага кантрабандыста».

Гэта 50 вострасюжэтных з элементамі дэтэктыва, крыміналу, фантастыкі, містыкі і меладрамы шот-сторы. Чытаюцца яны на адным дыханні.

Фіналы, як і ў папярэдняй кнізе аповедаў Леаніда, выдадзенай аднакласнікамі — «Непамяркоўныя», чыста «маракоўскія» — непрадказальныя, якія пераварочваюць увесь сюжэт на 180 градусаў.

Героі твораў пісьменніка змагаюцца ў абсалютна няроўных умовах, кідаюцца ў бітву, нават калі шанец выйграць адзін з тысячы. Яны ўпэўненыя: лепш смерць у бою, чым рабскае існаванне… Падрабязнасці на сайце пісьменніка.

Паводле Салідарнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0