Серэна Уільямс: «Вікторыя, з табой усё нармальна?»,фота australianopen.com

Серэна Уільямс: «Вікторыя, з табой усё нармальна?»,
фота australianopen.com

Сёння ўначы прайшоў матч 1/8 фіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе паміж беларускай Вікторыяй Азаранкай і амерыканкай Серэнай Уільямс.

Першы сэт Вікторыя выйграла - 6:3, а ў другім пры ліку 2:4 ўзяла медыцынскі тайм-аўт з прычыны галавакружэння і праблем са страўнікам, паведамляе Прессбол.

Такім чынам Вікторыя выйграла на Australian Open тры матчы

у Петры Квітавай (Чэхія) - 6:2, 6:1; у прадстаўнічкі Італіі Тацяны Гарбін - 4:1 (Тацяна знялася са спаборніцтваў), францужанкі Амелі Марэсмо - 6:4, 6:2.

У 1/4 фіналу С. Уільямс згуляе з расіянкай Святланай Кузняцовай.

Іншыя чвэрцьфінальныя пары: Карла Суарэс-Навара (Іспанія) - Алена Дзяменцьева (Расія), Дзінара Сафіна (Расія) - Елена Докіч (Сербія), Марыён Барталі (Францыя) - Вера Званарова (Расія).

Як бачым, у чвэрцьфінале чатыры прадстаўнічкі Расіі.

***

Зазначым таксама, што зняўся дуэт Азаранка / Вера Званарова з парнага разраду. Перамога ў матчы трэцяга раўнду прысуджана Кары Блэйк (Зімбабвэ) і Лайзэл Хубэр (ЗША).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?