Унітарнае прадпрыемства «Інтэгралтэхніс», што ўваходзіць у склад НВА «Інтэграл», плануе ў 2009 годзе пачаць выпуск ноўтбукаў.

Зараз новая прадукцыя знаходзіцца ў распрацоўцы і праходзіць сертыфікацыю. На прадпрыемстве спадзяюцца, што прамысловы выпуск пачнецца ў канцы гэтага года. Тэхнічныя характарыстыкі айчыннага ноўтбука не будуць адрознівацца ад імпартных аналагаў, зазначылі спецыялісты.

У беларускім ноўтбуку будзе выкарыстоўвацца матрыца 15,1 цалі.

Як паведамлялася раней, у 2008 годзе «Інтэгралтэхніс» асвоіў выпуск шырокафарматных мультымедыйных манітораў дыяганаллю 22 цалі, манітораў дыяганаллю 17 і 19 цаляў, персанальных камп’ютэраў з ВК‑маніторамі дыяганаллю 17 цаляў.

***

НВА «Інтэграл» заснавана ў 1971 годзе, з’яўляецца найбуйнейшым распрацоўшчыкам і вытворцам мікраэлектронных кампанентаў, сродкаў адлюстравання інфармацыі, вырабаў электроннай тэхнікі і спецтэхналагічнага абсталявання. Выпускае 2.000 тыпаў інтэгральных мікрасхем, 500 тыпаў паўправадніковых прыбораў, 200 тыпаў вадкакрышталічных індыкатараў і модуляў, 150 відаў вырабаў электроннай тэхнікі і тавараў народнага спажывання.

Марына Носава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0