Трэнер зборнай Расіі Гус Хідынк стаў новым галоўным трэнерам «Чэлсі» і будзе працаваць з лонданскім клубам да канца сезона (канца траўня), паведамляе Спорт‑Экспресс са спасылкай на афіцыйны сайт «арыстакратаў».

На гэтым тыдні галандзец прыедзе ў Лондан і сустрэнецца са сваёй новай камандай яшчэ да суботняга матчу на Кубак Англіі супраць «Уотфарда».

Нагадаем, што ў панядзелак кіраўніцтва «Чэлсі» адправіла ў адстаўку бразільскага спецыяліста Луіша Феліпе Скалары, які працаваў у клубе ад 1 ліпеня 2008 г.

Прычынай адстаўкі сталі «нездавальняючыя вынікі» клуба. У чэмпіянаце Англіі пасля 25 тураў «сінія» ідуць на чацвертым месцы, адстаючы ад лідэра на 7 пунктаў і прапусціўшы наперад каманду, што не належыць да «вялікай чацвёркі» — «Астан Віллу».

Хідынк застанецца ў стырна расійскай зборнай. У сакавіку‑красавіку зборная Расіі згуляе адборачныя матчы з Азербайджанам і Ліхтэнштэйнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0