Усход ёсць Усход. Са сваім укладам, са сваім нетаропкім рытмам жыцця. Гэта ясна адчуваецца ў Індыі, дзе паводле штогадовай справаздачы вярхоўнага суддзі судовая вытворчасць знаходзіцца ў затрымцы, якую пры цяперашніх тэмпах працы можна будзе пераадолець адно праз 466 гадоў.
Адна з прычынаў такога валаводжання — у Індыі няма дастаткова суддзяў. У краіне, дзе жыве 1.1 мільярд чалавек, а ў распрацоўцы знаходзіцца 20 мільёнаў справаў, ёсць усяго-толькі 12 тысяч суддзяў (на кожны мільён прыпадае 11 (!) праўнікаў). Ёсць справы, якія чакаюць свайго выраку больш за 20 гадоў.
У спробе знізіць як мага адставанне, індыйскі Вярхоўны суд загадаў суддзям знізіць сярэдні час займання кожнай справай да 4 хвілін і 55 секунд.
0
0
0
0
0
0