Суд Ленінскага раёну аштрафаваў лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, а таксама сябра арганізацыі Міколу Дземідзенку за ўдзел у насанкцыянаваным пікеце.

Нагадаем, учора «маладафронтаўцы» пікетавалі СІЗА на Валадарскага, дзе знаходзяцца ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікола Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. Дашкевіч і Дземідзенка былі затрыманыя. Ноч яны правялі на Акрэсціна.

Суд вырашыў аштрафаваць Змітра Дашкевіча на 40 базавых велічынь (1 мільён 400 тысячаў рублёў), а Міколу Дземідзенку — на 35 базавых велічыняў (1 мільён 225 тысячаў рублёў).

Такім чынам, абодва хлопцы змогуць узяць удзел у заўтрашняй вулічнай акцыі прымеркаванай да Дня святога Валянціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?