Ад Пагоні XVII ст. да філіжанкі Х ст. Фотарэпартаж з Музэю археалёгіі Акадэміі навук на блогу на tut.by Глеба Лабадзенкі.

Выгуляў сябе ў музэй археалогіі Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. Штораз, калі я бачу штуковіны, якім тысяча, дзьве ці нават тры тысячы год, у мяне загараюцца вочы і цяплеюць рукі. А калі мне яшчэ даюць што з гэтага патрымаць у руках, шчасьцю майму няма мяжы.

Гэтым разам спраўдзілася мара ідыёта — я нарэшце ўбачыў пячатку пачатку XII стагодзьдзя, дзе з аднаго боку выяўлены першы менскі князь Глеб, а зь іншага — ягоны бацька Усяслаў Чарадзей. Ммм!..

Іншая доза пазітыву — філіжанка для кавы (ну, ці што яны там пілі) Х стагодзьдзя. Арабская. Глазураваная. Прррыгожая!

І яшчэ шмат‑шмат штуковін!.. Далей — невялікая справаздача пра паход у музэй.

 Пагоня XVII ст. з замку ў Дуброўне.

Пагоня XVII ст. з замку ў Дуброўне.

 Галава дзіка, у якой нашыя з вамі продкі прабілі дзірку,каб зьесьці мазгі (ціпа далікатэс такі быў). Смачна есьці!

Галава дзіка, у якой нашыя з вамі продкі прабілі дзірку,
каб зьесьці мазгі (ціпа далікатэс такі быў). Смачна есьці!

 А на гэтым збаночку нейкі дзядзька-беларус тры тысячы год таму надрапаў выяву качкі.

А на гэтым збаночку нейкі дзядзька-беларус тры тысячы год таму надрапаў выяву качкі.

 Гэтаму збану столькі ж.

Гэтаму збану столькі ж.

 Фібула са свастыкамі. Куды глядзяць пільныя ветэраны вайны?!

Фібула са свастыкамі. Куды глядзяць пільныя ветэраны вайны?!

 Хаткі.

Хаткі.

 І яшчэ хаткі.

І яшчэ хаткі.

 Ключы, знойдзеныя на Менскім замчышчы ў пачатку 1980-х, у часе будаўніцтва мэтро «Няміга».

Ключы, знойдзеныя на Менскім замчышчы ў пачатку 1980-х, у часе будаўніцтва мэтро «Няміга».

 Кручкі адтуль жа. уяўляеце, якая рыбка вадзілася ў Сьвіслачы?!

Кручкі адтуль жа. уяўляеце, якая рыбка вадзілася ў Сьвіслачы?!

 Кафля з Заслаўскага замку.

Кафля з Заслаўскага замку.

 Парцалянавы сэрвіз, знойдзены ў валах Нясьвіскага замку.

Парцалянавы сэрвіз, знойдзены ў валах Нясьвіскага замку.

 Арол з кафлі зь печы не памятаю адкуль, ці з Глуску ці са Шклова.

Арол з кафлі зь печы не памятаю адкуль, ці з Глуску ці са Шклова.

 А гэта ўвогуле алес. Гузік XVII стагодзьдзя (яму 400 год!)з выявай вусатага дзядзькі-беларуса ў саламяным брылі.

А гэта ўвогуле алес. Гузік XVII стагодзьдзя (яму 400 год!)
з выявай вусатага дзядзькі-беларуса ў саламяным брылі.

 Шчакастая цёцька (ці дзядзька?..) з кафлі.

Шчакастая цёцька (ці дзядзька?..) з кафлі.

 А тут — цэлая карыкатурная сцэнка.

А тут — цэлая карыкатурная сцэнка.

 І на заканчэньне — зноўку «Пагоня» з Лошыцкага замку (так-так, які быў на месцы сёньняшняй сядзібы).Даруйце, калі недзе нешта паблытаў. так глядзеў, рот разявіўшы, што мог нешта й праслухаць.

І на заканчэньне — зноўку «Пагоня» з Лошыцкага замку (так-так, які быў на месцы сёньняшняй сядзібы).
Даруйце, калі недзе нешта паблытаў. так глядзеў, рот разявіўшы, што мог нешта й праслухаць.

labadzenka.blog.tut.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0