Дысцыплінарны камітэт БФФ прыйшоў да высновы, што галоўны трэнер каманды Сяргей Грабун злоўжываў службовым становішчам.

Сяргей Грабун

Сяргей Грабун

«Карыстаючыся сваім службовым становішчам, стварыў сістэму збору грашовых сродкаў з футбалістаў і трэнераў для дасягнення пазітыўных вынікаў у футбольных матчах». Да такой высновы прыйшоў дысцыплінарны камітэт Асацыяцыі «Беларуская футбольная федэрацыя», які 22 студзеня гэтага году выслухаў кіраўніцтва слонімскага клуба і футбалістаў, піша «Газета Слонімская».

У выніку прадстаўнікі дысцыплінарнага камітэту адзінагалосна прагаласавалі за часовую дыскваліфікацыю Сяргея Грабуна на пяць гадоў. Галоўны трэнер «Камунальніка» падаваў апеляцыю, аднак апеляцыйны камітэт яе адхіліў. Акрамя таго дысцыплінарныя матэрыялы ў адносінах да Грабуна былі накіраваныя ў кампетэнтныя органы з просьбай даць юрыдычную ацэнку ягоным дзеянням.

Паводле «Газета Слонімская»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0