У аптэцы ў самым цэнтры сталіцы, на вуліцы Захарава, наркаман у стане ломкі спрабаваў вымаліць у правізарак жаданыя таблеткі — упрошваў іх дадаць 5000 рублёў, якіх яму бракавала, пад любы заклад. Тыцкаў ім свой мабільны тэлефон як заклад. Яны грэбліва ад яго адбіваліся і называлі «наркотам». Аж трэсла хлопца, зусім маладога. Урэшце ён выскачыў на вуліцу, яго аж круціла. А я падумала: госпадзе, што будзе з нашай краінай, з нашым чалавецтвам, з маімі дзецьмі ў такім свеце?
0
0
0
0
0
0